Правила пользования
Курс ЦБ на 04.05 USD 444.14 up 0.77
EUR 477.05 up 2.56
RUB 4.85 up 0.02
04 мая Суббота, 07:51
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

««Чабатухі» тупнулі нагой. У «Аўтэнтычных спевах Палесся» прымаюць удзел берасцейцы»

Дата: 16.09.17 в 16:46
Мобильная версия Шрифт

16 верасня на фестывалі «Камяніца» (пас. Азярцо Мінскі раён) ладзіцца канцэрт «Аўтэнтычныя спевы Палесся». Беларускі фестываль фальклорнай музыкі на свежым паветры праходзіць тут, у музеі беларускай народнай архітэктуры і побыту, з 2009 года. Задумка не мяняецца: са сцэны гучаць песні ў выкананні сапраўдных жыхароў рэгіёнаў. Сёлета ў свяце прымаюць удзел і берасцейцы.

На сцэну выйшлі два калектывы з Брэсцкай вобласці. Гэта дуэт Еўдакіі Зіновіч і Фёдара Булыгі. Яны жывуць у вёсцы Вулька Драгічынскага раёна. У сваю чаргу трыа «Чабатухі» у складзе Надзеі Шылавец, Венеры Пакіпіч і Антаніны Бобрык прадстаўляюць вёску Сташаны Пінскага раёна.

Як паведамілі арганізатары, наймаладзейшай удзельніцы канцэрта 63 гады, найстарэйшай - 80. Усе яны самабытныя артысты, вучыліся спяваць ад сваіх бацькоў, дзядоў і бабуль. Ведаюць сотні песень. Аснову рэпертуара складаюць абрадавыя песні, а таксама лірычныя і бяседныя, прыпеўкі.

Квіткі (па папярэдніх коштах) - 10 рублёў.  Па задумцы, фестываль з'яўляецца дабрачынным. Усе сабраныя сродкі ідуць на патрэбы вышэйназванага музея.

 

Просмотров: 199


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×