Правила пользования
Курс ЦБ на 27.04 USD 443.35 up -0.87
EUR 475.54 up -0.84
RUB 4.82 up 0
27 апреля Суббота, 09:33
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Вёска з адзiным жыхаром рыхтуецца да свята «Я родам са Стойлаў»»

Дата: Tue, 13 May 2014 12:16:37
Мобильная версия Шрифт

Усё менш дзён застаецца да свята «Я родам са Стойлаў», прызначанага на 24 мая. Пушчанская вёсачка з адным-адзінюткім жыхаром прыхарошваецца перад урачыстасцю. Даводзяцца апошнія штрыхі на пяціметровым дубовым крыжы, што паўстане на ўездзе. Сакральны сімвал вёскі з’яўляецца аўтарскай работай разьбяроў з Кобрыншчыны – народнага майстра РБ Уладзіміра Чыквіна і Вячаслава Дароцькі. Сакральны сімвал паўстаў якраз у дзень нараджэння адзінага стойлаўца – Мікалая Тарасюка, якому 8 мая споўнілася 82 гады.

Створана гісторыка-этнаграфічная карта Стойлаў. На адным яе баку – пададзеная ў мастацкім ключы планіроўка населенага пункта сярэдзіны мінулага стагоддзя (мастацкае рашэнне Марыі Радзько). На адваротным баку – фотаздымкі вяскоўцаў. Нанесеная на трывалы матэрыял, карта зойме месца побач з паклонным крыжам і стане сапраўднай візітоўкай вёскі. Арганізатары свята заручыліся згодай шэрага аўтэнтычных калектываў на ўдзел у канцэрце пад адкрытым небам. Сярод іх – гурты «Рада» і «Старое сяло» з Мінска, «Жэмэрва» з Падляшша (Польшча), знакамітыя «Хмелеўскія валацугі» з Жабінкаўскага раёна і гурт «Бабіна лета» з Пружаншчыны.

Не застаўся ў баку ад перадсвяточных клопатаў і славуты разьбяр Мікалай Тарасюк. Ля ўласнай сядзібы ён таксама ўсталяваў паклонны крыж, выкананы ў характэрнай для майстра манеры.

Вышэйзгаданыя мерапрыемствы праходзяць у рамках праекта «Вясковы рэнесанс». Яго рэалізуе аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама пры фінансавай падтрымцы беларускага прадстаўніцтва «Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў».

Просмотров: 208


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×