Правила пользования
Курс ЦБ на 04.05 USD 444.14 up 0.77
EUR 477.05 up 2.56
RUB 4.85 up 0.02
04 мая Суббота, 23:15
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Мікалай Пашкевіч прэзентаваў кнігу пра дыялектныя асаблівасцi вёскі Рубель Столінскага раёна»

Дата: Thu, 18 Apr 2013 17:51:12
Мобильная версия Шрифт
Мікалай Пашкевіч прэзентаваў кнігу пра дыялектныя асаблівасцi вёскі Рубель Столінскага раёна

Слова жыве, развіваецца, трансфармуецца, а часам гіне, таму што чалавек забывае яго. Не забыўся аднак на роднае слова  старшы выкладчык філфаку БрДзУ  Мікалай Пашкевіч ў сваёй кнізе «У родным слове адгукаецца душа», якую прэзентаваў 17 красавіка ў асветна-адукацыйным цэнтры імя У. А. Калесніка.

Кніга гэтая не толькі ілюструе абрадавасць і дыялектныя асаблівасці даволі вялікай вёскі Рубель Столінскага раёна, а і перадае своеасаблівы дух эпохі. І на прэзентацыі Мікалай Іванавіч таксама гэты дух імкнуўся перадаць, выразна, дасціпна і эмацыянальна чытаючы невялікія абразкі, а праз фотапрэзентацыю пазнаёміў гледачоў з самымі маляўнічымі мясцінамі сваёй роднай вёскі.

Зацікавіла кніга студэнтаў чацвёртага курса, якія прачыталі таксама некалькі абразкоў. А студэнткі пятага курса Ганна Пашкевіч і Наталля Скрабец, якія нарадзіліся ў Рублі, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад кнігі і выказалі падзяку Мікалаю Іванавічу за тое, што ён збярог гэты скарб для нашчадкаў.

Яшчэ адзін рубелец, загадчык кафедры гісторыі славянскіх народаў Аляксандр Вабішчэвіч адзначыў важнасць кнігі для захавання гісторыі:

– Вёска Рубель унікальная яшчэ тым, што там нарадзілася не толькі шмат вучоных, але і праваслаўнага духавенства… Рубельцаў ведалі яшчэ шмат дзесяцігоддзяў назад, таму што яны ехалі на цаліну. І разышліся як будаўнікі па ўсіх прасторах. Нават яшчэ ў дасавецкі час. Справа ў тым, што маўзалей Леніну будавалі якраз будаўнікі з-пад Давыд-Гарадка і Рубля. А ў савецкі час ехалі па ўсяму саюзу зарабляць грошы. Таму, чытаючы гэтую кнігу, канешне разумееш усе гэтыя і праблемы, і цікавыя старонкі гісторыі Рубля. Я з вялікім задавальненнем, таксама залпам прачытаў. Хацелася б падзякаваць аўтару за такі пранізлівы і глыбокі аналіз жыцця рубельцаў.

Так, дзякаваць трэба, таму што кніга ўнікальная. Гэта няпроста – захаваць людскую памяць, якая з кожным годам слабей, пад уплывам лічбы становіцца нечым штучным, як і чалавек ўсё меней здольны памятаць свае карані. І менавіта праз такія творы людзі вяртаюцца да сваіх вытокаў, якія дапамагаюць не згубіць сябе. А скептыкам мы скажам, што «не хлебам адзіным жыве чалавек», а словам родным, у якім «адгукаецца душа» – жывая, чыстая, не прыгнечаная шэрай паўсядзённасцю з яе пастаянным «павінен, павінен, павінен», якое з’ядае самае галоўнае – чалавечнасць.

Просмотров: 1193


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×