Правила пользования
Курс ЦБ на 26.04 USD 444.22 up 0.37
EUR 476.38 up 2.08
RUB 4.82 up 0.02
26 апреля Пятница, 20:38
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Берасцейцы ніяк не праявілі сябе на рэспубліканскай алімпіядзе па роднай мове»

Дата: Thu, 04 Apr 2013 15:58:04
Мобильная версия Шрифт
Берасцейцы ніяк не праявілі сябе на рэспубліканскай алімпіядзе па роднай мове

Брэсцкі абласны ліцэй стаў месцам, дзе ў мінулую пятніцу аб´явілі вынікі рэспубліканскай алімпіяды па роднай мове і літаратуры. За званне найлепшага змагаліся 122 школьнікі з беларускіх навучальных устаноў і 5 прадстаўнікоў беларускамоўных навучальных устаноў Польшчы і Літвы. Здавалася, што менавіта тут і цяпер сабралася моладзь, назаўжды адданая мове, якая прызнана «другой па мілагучнасці пасля італьянскай у свеце».

Яны выходзілі з актавай залы з падарункамі і размаўлялі пераважна па-руску. І гэта былі тыя, хто заўсёды з захапленнем чытае на ўроках вершы Багдановіча, хто беспамылкова піша дыктоўкі, хто дзякуючы менавіта гэтаму імпэту быў выбраны «ад школы», «ад раёна», «ад вобласці» на самае сур´ёзнае па мерках краіны інтэлектуальнае спаборніцтва. У іх вачах ніякай рамантыкі. Што казаць, моладзь сёння значна больш прагматычная, чым мы ўяўляем. Вядомая ж рэч: «магічны» дыплом пераможцы рэспубліканскай алімпіяды дае права на залік без уступных іспытаў у любую вышэйшую навучальную ўстанову краіны на профільную спецыяльнасць. Мажліва, са здзяйсненнем мары абітурыента прыходзіць і канец любові да мовы. Па звестках БелаПАН са спасылкай на Белстат, толькі 0,2 % студэнтаў, якія атрымаюць вышэйшую адукацыю ў гэтым навучальным годзе, гавораць са сваімі лектарамі толькі на беларускай мове. Сярод навучэнцаў сярэдніх спецыяльных устаноў у беларускамоўных стасунках знаходзяцца 0,9 % слухачоў, агульная сярэдняя адукацыя дае лічбу 16,4 %, а ў дзіцячых садках 45 тысяч дашкольнікаў (каля 11,4 %) слухаюць казкі, напісаныя па-беларуску. Колькасць беларускамоўных «дыназаўраў» (малых і сталых) з кожным годам памяншаецца, і тое, якую мову мы ўжываем як сваю, з´яўляецца лакмусавай паперкай гэтай тэндэнцыі. Глядзіце самі: паводле перапісу 1999 года, 73,7 % жыхароў краіны назвалі беларускую мову роднай, а ў 2009-м – ужо 53,2 %. Калі ў 1999-м дома па-беларуску размаўлялі 36,7 % беларусаў, то ў 2009 – 23,4 %.

Але вернемся да алімпіяды. Наша вобласць, мякка кажучы, выступіла так сабе. А калі шчыра, то вельмі дрэнна: на ўрачыстай частцы прозвішчы прадстаўнікоў Брэстчыны  загучалі са сцэны толькі тады, калі пачалі раздаваць дыпломы трэцяй ступені.

Вось нашы перадавікі: Яніна Прыбытка з брэсцкай сярэдняй школы № 29 (9 клас), Мар´я Янковіч з пінскай школы № 15 (11 клас) і Паліна Кушчанка, дзесяцікласніца пінскай школы № 12. Акрамя таго, дзевяцікласніца Беражноўскай сярэдняй школы Столінскага раёна Ганна Піліпчук атрымала грамату як лепшы сельскі вучань. Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 20 чалавек з нашай вобласці.

Мы папрасілі даць характарыстыку нашай камандзе і прааналізаваць вынікі апошняй «пяцігодкі» Ірыну Булаўкіну, вядучага спецыяліста ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі, яна ўваходзіла ў склад журы і, як кажуць, зазірнула кожнаму ў вочы. Ірына Уладзіміраўна, абыходзячы вострыя акадэмічныя вуглы, выказала агульную думку камісіі, што моладзь з нашай вобласці вызначалася культурнай адукаванасцю, інтэлігентнасцю, ветлівасцю. Нават позірк быў іншым: вочы ўсміхаліся. А што датычыцца аптымізацыі навучальнага працэсу, то Ірына Булаўкіна раіць нам браць прыклад з Магілёўскай вобласці. Тамтэйшыя школы супрацоўнічаюць з выкладчыкамі ВНУ, запрашаюць навуковыя кадры на дыскусіі, лекцыі. Такая інтэрактыўнасць, на думку спецыяліста, павышае прэстыж навукі для вучняў, закладвае любоў да ведаў – дзеля ведаў і асабістага развіцця, а не толькі каб паспяхова прыняць удзел у алімпіядах і – «пераскочыць» сяброў у час уступнай кампаніі.

Сёння ў Брэсце адзін беларускамоўны клас – у сярэдняй школе № 34, вучацца ў ім пяць дзетак (заканчваюць другі клас). Гімназія № 3 таксама лічыцца беларускамоўнай, але цалкам на мове заняткі праводзяцца только ў пачатковай школе. На гэтым беларускамоўная агульная сярэдняя адукацыя заканчваецца. На абласным узроўні лічбы гучаць больш аптымістычна: 55 % школ маюць беларускамоўнае выкладанне. Але большасць з іх – сельскія, малыя школы. Калі мы калупнём тую ж самую статыстыку з боку колькасці вучняў, то паўстае зусім іншая карціна: толькі 22,9 працэнта дзяўчат і хлопцаў вучацца па-беларуску. Бацькі не жадаюць аддаваць сваіх дзяцей у беларускамоўныя школы, бо ў тым, на іх думку, няма рацыі: газеты, тэлебачанне, праграмы ў школах і ва ўніверсітэтах, прыём у паліклініцы – мы атрымліваем інфармацыю ў асноўным па-руску.

А што ў суседзяў?

Ян Карчэўскі, выкладчык беларускай мовы і літаратуры (комплекс школ з дададковым вывучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы, Польшча):

– У нас працуюць гімназія і агульнаадукацыйны ліцэй. У гімназіі маем тры гадзіны беларускай мовы і літаратуры на тыдні, у ліцэі – чатыры. У гімназіі тры паралелі, у кожнай  па 2-3 класы, прыкладна тая ж карціна ў ліцэі. Кадры рыхтуюць беларуская філалогія ў Варшаве і ўніверсітэт у Беластоку.

Лічба «ВБ»:

У  2011 годзе ў Беларусі  было выдадзена больш за 11 тысяч кніг і брашур агульным тыражом 34,3 мільёна экзэмпляраў. З іх 9 працэнтаў на беларускай мове.

Источник: http://vb.by/article.php?topic=5&article=19804
Просмотров: 749


Комментариев: 0
iPhone
PDA
RSS
setup Настроить новостные ленты
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×