Правила пользования
Курс ЦБ на 26.04 USD 444.22 up 0.37
EUR 476.38 up 2.08
RUB 4.82 up 0.02
26 апреля Пятница, 18:04
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

««Ноч ваўкоў» пройдзе ў Белавежскай пушчы»

Дата: 19.01.20 в 16:05
Мобильная версия Шрифт

Запланавана начная экскурсія па слядах драпежнікаў

Неверагодная навіна для ўсіх, хто цікавіцца дзікай прыродай. У першыя два дні лютага ў Белавежскай пушчы адбудуцца экскурсіі па знакамітым лесе ў пошуках воўчых слядоў, а таксама цікавыя лекцыі і сустрэчы. Прычым, па ободва бакі самага вялікага лесу Еўропы.

У прыватнасці, зацікаўленыя дарослыя змогуць паслухаць заолага, выбітнага кінарэжысёра-анімаліста, аўтара 60 фільмаў і відэаролікаў пра прыроду Ігара Бышнёва. Дзмітрый Шамовіч і Анастасія Кузьмянкова выгадавалі трох ваўкоў і раскажуць пра асаблівасці іх звычак. Каардынатар «воўчага праекта» Віктар Фянчук прааналізуе, як жывецца шэрым драпежнікам у Белавежскай пушчы. Будуць і другія цікавыя аповеды.

Запланавана начная экскурсія па звярыных слядах. Разам з гідамі нацпарка жадаючыя накіруюцца ў цёмны старажытны лес шукаць воўчыя сцежкі. «Важакі» мерапрыемства будуць вабіць ваўкоў. І, калі пашанцуе, яны адкажуць. Верагодна, пададуць голас, а можа...

2 лютага, пры наяўнасці візы, можна будзе трапіць на польскі бок Белавежскай пушчы. Прадстаўнікі дзяржаўных лясоў Польшчы пакажуць свае любімыя месцы. Шпацыр разлічаны на некалькі гадзін. Будзе чым заняцца і дзецям.

У любым выпадку, праваднікі - вопытныя лясныя людзі, у якіх ёсць шмат гісторый, каб падзяліцца. Пасля экскурсіі будзе магчымасць пагрэцца каля вялікага вогнішча на Царскай паляне. Арганізатары - ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», Нацыянальны парк «Белавежская пушча», Франкфурцкае заалагічнае таварыства ды іншыя.

Просмотров: 178


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×