Правила пользования
Курс ЦБ на 26.04 USD 444.22 up 0.37
EUR 476.38 up 2.08
RUB 4.82 up 0.02
26 апреля Пятница, 17:18
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

««Дзедзіч» адзначае 20-годдзе»

Дата: 24.11.19 в 12:41
Мобильная версия Шрифт

Вядомая ў Берасці грамадская арганізацыя, якой споўнілася два дзясяткі год, правяла з гэтай нагоды невялічкую імпрэзу, на якую запрасіла актыўных удзельнікаў, а таксама валанцёраў і гасцей с «трэцяга сектару». Кіраўнік «Дзедзіча» Зміцер Шыманскі коратка падвеў вынікі працы і адзначыў, што ўмовы для яе апошнім часам палепшыліся, а інтарас з боку дзяржаўных структур і звычайных брастаўчан расце. Праз гэта арганізацыі ўдалося значна актывізаваць уласную дзейнасць, пераважна у сацыяальна-культурным, асветніцкім ды грамадскім накірунках. Сярод галоўных прыярытэтаў «Дзедзіча» на бліжэйшы час Зміцер назваў супрацоўніцтва з бізнесам і мясцовай уладай, а таксама папулярызацыю грамадскай актыўнасці сярод моладзі.

Дарэчы, адным з такіх накірункаў, маючым на ўвазе павышэнне самаарганізацыі мясцовага грамадства, з'яўляецца правядзенне «Дзедзічам» ужо некалькі год запар рэгіянальнага конкурсу «Праект года». Селета былі вызначаны тры ягоных фіналіста. А у межах выніковай імпрэзы 23 лістапада шляхам грамадскага галасавання падведзены канчатковыя вынікі. На трэцяе месца выйшла грамадзянская ініцыятыва «Клубны дом» - яна зрабіла спектакль, удзельнікамі якого сталі жанчыны з псіхафізічнымі праблемамі, ды паставіла яго на міжнародным фестівалі «Непратаптаны шлях». Другім дыпломам адзначаны праект YMCA-Brest (Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых) «Актыўнае бацькоўства», які быў прызваны палепшыць гарадскія ўмовы для матуль з дзецьмі. Ну, а пераможцам «Праекту года» стала грамадская ініцыятыва «Абарона правоў жывел». Яе кіраўнік Ірына Амельянчук адзначыла: «Наша гісторыя не столькі пра жывел, сколькі пра людзей, якіх мы заклюкаем да гуманнасці ў адносінах да «братоў сваіх меньшых». За сем год існавання абаронцы бяздомных жывел знайшлі прытулак для больш як за 2000 сабак і коцікаў. Аднак галоўная ідэя кампаніі - садзейнічаць працы валанцераў і папулярызаваць ідэю неабыякавасці да гэтай праблемы з боку грамадскасці».

Наступным годам конкурс «Праект года» будзе абавязкова мець працяг, падсумаваў селетнія яго вынікі Зміцер Шыманскі. 

Просмотров: 223


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×