Правила пользования
Курс ЦБ на 05.05 USD 441.66 up -2.48
EUR 475.14 up -1.91
RUB 4.86 up 0.01
05 мая Воскресенье, 03:27
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Івацэвічы святкуюць, жыхароў сваіх шануюць»

Дата: 23.08.19 в 11:06
Мобильная версия Шрифт

500-гадовы юбілей у бліжэйшыя выхадныя дні адзначыць шосты па колькасці жыхароў горад Брэстчыны

Яшчэ 100 гадоў таму Івацэвічы з'яўляліся невялікім паселішчам, у якім пражывала каля 300 чалавек. Да прыкладу, у Косаве, якое знаходзіцца за 15 кіламетраў, - у 15 разоў болей, каля 5000 жыхароў. Намнога больш пражывала і ў былых суседніх райцэнтрах - у Целяханах, Быцені. Але "чыгуначны" фактар, імклівае развіццё дрэваапрацоўкі яшчэ пры Польшчы, а пасля вайны размяшчэнне дзвюх папраўчых калоній, адкрыццё новых прадпрыемстваў - усё гэта спрыяла таму, што Івацэвічы хутка разрасталіся, змянілі статус і сёння ўжо Косава, Быцень, Целяханы - населеныя пункты Івацэвіцкага раёна.

Івацэвічы добра падрыхтаваліся да свайго 500-годдзя. Варта адзначыць, што яшчэ некалькі гадоў таму тут былі ўведзены ў эксплуатацыю лядовая арэна, плавальны басейн, сучасны стадыён "Кляноўка-арэна" (футбольная каманда "Івацэвічы" - удзельнік першынства Беларусі па футболе ў другой лізе), новы цэх ААТ "Івацэвічдрэў", новая райбальніца. Але, разам з тым, наспела шмат пытанняў з эксплуатацыяй іншых аб'ектаў, якія паступова разбураліся. У гэтым сэнсе юбілей стаў добрай нагодай для іх рамонту і аднаўлення, тым болей, сродкі на дадзеныя мэты былі накіраваны і з абласнога бюджэту. Так, праведзены капітальны рамонт з мадэрнізацыяй Івацэвіцкага ГДК, капітальны рамонт з мадэрнізацыяй адной з самай загружаных вуліц райцэнтра - Чарткова, рамонт і набыццё абсталявання ў Івацэвіцкай ЦРБ, рамонт СШ № 1 і № 3, асфальтаванне шэрагу вуліц і будаўніцтва тратуараў. З раённага бюджэту на гэтыя мэты ў бягучым годзе было накіравана 3,8 млн рублёў, у мінулым годзе - 2,5 млн. Устаноўлена каля ЗАГСа бронзавая скульптура барадатай няясыці - сімвал раёна (гэты рэдкі від соў найбольш распаўсюджаны ў заказніку "Выганашчанскі" Івацэвіцкага раёна).

Што тычыцца святкавання, то яно пройдзе з 23 да 25 жніўня, а яго асноўнай часткай стане ўрачыстае мерапрыемства на плошчы каля райвыканкама і цырымонія ўзнагароджання чатырох жыхароў, каму прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна". Гэтае званне было ў трох жыхароў - у Б.М. Міхнюка, былога генеральнага дырэктара ААТ "Івацэвічдрэў", ветэрана медыцыны Святланы Галавач і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Тарасевіча. Цяпер імі стануць Уладзімір Любушак, старшыня ААТ "Святая Воля", Яўген Шапель, ветэран медыцыны, Святлана Крэк, старшыня ветэранскай арганізацыі, актывістка з Целяхан, Анатоль Галушка, інвалід, які стаў вядомым мастаком і паэтам, хаця амаль не валодае рукамі.

Як плануецца, перад жыхарамі і гасцямі ўрачыстасцей у юбілейныя дні выступяць хор "Cantus Cordis" з Польшчы, дзяржаўны ансамбль "Песняры", маладзёжная студыя "ВООМ" з Брэста, група "J:MORS" і многія іншыя прафесійныя і самадзейныя калектывы.

Просмотров: 186


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×