Правила пользования
Курс ЦБ на 26.04 USD 444.22 up 0.37
EUR 476.38 up 2.08
RUB 4.82 up 0.02
26 апреля Пятница, 20:25
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Брэсцкі старшакласнік Сяргей Берлін стаў фіналістам рэспубліканскага сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH»

Дата: 25.03.19 в 14:59
Мобильная версия Шрифт

Ягоны праект інклюзіўных спаборнцтваў сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі (у першую чаргу, з кепскім зрокам) быў высока адзначаны журы конкурса.

У межах праекта YOUTH вучні 10-11 класаў з усёй Беларусі прапанавалі свае сацыяльныя праекты ідэі ў сферы тэхналогій, культуры або інклюзіі, здымалі пра гэта відэаролікі. Журы праглядзела амаль 100 праектаў ад школьнікаў з усёй Беларусі. У фінал прайшлі 10 удзельнікаў, у тым ліку вучань ліцэя №1 г. Брэста Сяргей Берлін. Праект «Шахматы навобмацак», які мае мэту дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі, сам аўтар яскрава прэзентаваў на жыццёвых прыкладах. У арганізацыі спаборніцтваў па шашках і шахматах хлопцу дапамагалі Беларуская федэрацыя шахмат і ЮНІСЭФ.

Праект берасцейца стаў адным з дзесяці, якія ўвайшлі ў шорт-ліст конкурса. Аўтары лепшых праектаў атрымалі гасцявое запрашэнне наведаць штогадовую канферэнцыю TEDxMinsk, якая пройдзе 30 сакавіка. Пасля гэтага фіналісты атрымаюць ментарскую дапамогу ў рэалізацыі сваёй ідэі і падрыхтоўцы публічнага выступу. Фіналісты павінны будуць публічна выступіць у фармаце TED са сваім праектам на адмысловай маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk 18 мая. Кожны з фіналістаў павінен будзе падрыхтаваць якасную прамову аб сваім праекце працягласцю да 10 хвілін.

«Мы ўсцешаны і вялікай колькасцю пададзеных на конкурс праектаў, і сапраўды добрай якасцю і глыбінёй прапрацоўкі рэалізаваных ідэй. Добра, што беларускія старшакласнікі мараць змяняць свет вакол сябе да лепшага і гатовыя зрабіць, што ў іх сілах, для таго, каб гэтыя змены паскорыліся. Журы было ўражана маштабнасцю рэалізаваных старшакласнікамі праектаў, а таксама глыбінёй іх уплыву на вырашэнне значных грамадскіх праблем», - адзначыў Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom - ініцыятара конкурсу.

Усе ўдзельнікі чацвёртага этапу пасля свайго выніковага выступлення на TEDxYouth@Minsk атрымаюць iPhoneXs, а аўтары трох лепшых праектаў па выніках канферэнцыі стануць пераможцамі конкурсу velcom YOUTH і атрымаюць запрашэнне на TEDx у Аўстрыю.

Просмотров: 213


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×