Правила пользования
Курс ЦБ на 23.04 USD 445.66 up -0.83
EUR 474.58 up -0.8
RUB 4.78 up -0.01
23 апреля Вторник, 15:23
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Як валачобнікі ў Берасці пабіліся яйкамі»

Дата: 11.05.16 в 13:57
Мобильная версия Шрифт

У абласным грамадска-культурным цэнтры Берасця госці з-за Буга і з Камянеччыны ігралі яйкамі ў... «боўлінг», спявалі, вадзілі карагоды, адкрывалі сакрэты святкавання ў сваёй мясцовасці. У кожнай вёсцы, вядома, яны маюць свае асаблівасці.

Не выключэнне вёска Навіцкавічы Камянецкага раёна. Народны фальклорны калектыў «Орліца» пазнаёмiў гледачоў з традыцыямі свайго краю. Увесь Вялікі тыдзень напярэдадні Вялікадня вяскоўцы рыхтаваліся да свята. Раніцай у чысты чацвер ішлі да крыніцы, каб умыцца, захаваць здароўе і маладосць. Яйкі фарбавалі без «хіміі», прыродным матэрыялам. А іменна: шалупіннем цыбулі і амялой. Як расказала кіраўнік калектыву Вольга Шаўчук, фарбаваць яйкі пачыналі ў суботу раніцай, каб яны астылі і іх можна было асвячаць. А на Вялікдзень, у нядзелю, як толькi прачыналіся, разгавенне пасля посту пачыналі менавіта з асвячонага яйка. А вось маладыя і незамужнія дзяўчаты снеданне пачыналі з асвячонага... яблыка. Другі дзень Вялікадня - раскоша для валачобнікаў. Ну хто не ведае класічнага: «Валачобнікі валачыліся, валачыліся, намачыліся...» А каб прасушыцца, вядома ж, заходзілі ў хаты, спявалі і танцавалі, «выбівалі» яйкі. А каб гэта атрымлівалася ўдала, маладыя людзі ішлі на хітрыкі.

Напрыклад, рабілі «смалякі». Гэта значыць, у пустое яйка залівалі смалу. Яна застывала там па форме, і яйка станавілася «непаражальным», лёгка біла ўсе астатнія. Але гэта рабілася больш для таго, каб павесяліцца. Велікодныя яйкі качалі па зямлі, выбівалі адным другое. Як жартавалі сталыя жанчыны, такім чынам гулялі ў... боўлінг. Маўляў, тады пра яго яшчэ не ведалi, то цешыліся менавіта так. А між іншым спявалі веснавыя і валачобныя песні. Часцей вясёлыя. Многа танцавалі. Пост скончыўся, і дазвалялася павесяліцца ўволю.

Артысты з Камянеччыны актыўна супрацоўнічаюць з польскімi «калегамi». А менавіта з фальклорным калектывам «Жэмэрва» са Студзіводаў - прадмесця Бельска-Падляшскага. Польскія сябры пазнаёмілі гледачоў з так званымі «агулькамі». Так там называюць велікодныя веснавыя песні. Практычна ўсе яны выконваюцца на адну мелодыю, ці «агулам», адсюль і назва. Вялікае значэнне ў «агульках» мае менавіта тэкст. Падобныя песні ёсць і на Берасцейшчыне. Толькі называюцца яны па-рознаму - барадайкі, валадаркі, канапелькі... У іх - абуджэнне прыроды, вясны, першае нясмелае каханне і іншыя душэўныя перажыванні. Карацей кажучы, цэлая філасофія народнага жыцця. Паводле слоў кіраўніка «Жэмэрвы» Дарафея Фіёніка, «агулькі» настолькі захапляльныя, што сучасная «камп'ютарная» моладзь знаходзіць у іх нешта сваё.

Пікам велікоднага свята стала сумесная полька ды іншыя танцы не толькі двух калектываў, але і ўсіх гледачоў. Як кажуць, дай Божа дачакацца наступнага Вялікадня і яшчэ больш павесяліцца.

 

 

 

 /  Андрея Рыбачука
Просмотров: 412


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×