Правила пользования
Курс ЦБ на 17.04 USD 448.81 up 0.25
EUR 476.82 up -1.21
RUB 4.77 up -0.02
17 апреля Среда, 04:00
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Тры невядомыя таямніцы баранавіцкага лесу»

Дата: 27.09.14 в 14:47
Мобильная версия Шрифт

 

Часцяком так здараецца, што не толькі прарокаў няма ў свай айчыне, але і звычайнай прыгажосці мы не заўважаем. “IP” вырашыла выправіць гэткае становішча і напярэдадні Дня працаўнікоў лесу, які сёлета адзначаецца 21 верасня, наведала тры ўнікальныя лясныя куткі побач з Баранавічамі.

 

Альпійскі куток

Пасаджаныя пад Моўчаддзю яшчэ «за панамі» лістоўніцы сёння прызнаныя скарбам беларускай прыроды.

Пасаджаныя пад Моўчаддзю яшчэ «за панамі» лістоўніцы сёння прызнаныя скарбам беларускай прыроды.

 

Гэта таямніца схавана ў Моўчадскім лясніцтве, у лесе, які называецца Паніква. Стары лес, якіх сёння ў Беларусі засталося ўжо няшмат, у нашы дні выкарыстоўваецца як генетычны рэзерват каштоўных беларускіх пародаў дрэваў. Менавіта адсюль бяруць і рассаджваюць па лясах выраслыя ў натуральных умовах саджанцы дуба, клёна і елкі.

У Панікве, паміж вёскамі Малая Сваротва і Андрэеўцы, ёсць унікальны лясны куток, які яшчэ ад 60-х гадоў мінулага стагоддзя мае статус помніка рэспубліканскага значэння. На дзялянцы памерам 1,6 га тут растуць лістоўніцы еўрапейскія. Іх напрыканцы ХІХ ст. пасадзілі шляхцічы Незабытоўскія, чый маёнтак быў у суседняй Вялікай Сваротве. Гэта самая вялікая дзялянка лістоўніцы еўрапейскай у Беларусі. У 2010 годзе адмыслоўцы з Белдзяржлесу ацанілі, што дрэвам ужо больш за 130 гадоў. Некаторыя з іх сягаюць у вышыню больш за паўсотні метраў і маюць дыяметр камля больш за паўметра. Гэта сапраўдны куток старога альпійскага лесу, улічваючы тое, што радзіма лістоўніцы еўрапейскай – Альпы.

Ёсць у Панікве і яшчэ адзін экзатычны від дрэваў. Сярод паважных лістоўніц Незабытоўскія пасадзілі тут некалькі хвояў веймутава, радзіма якіх – Паўночная Амерыка. Гэтыя дрэвы сёння таксама дасягнулі карабельнай вышыні, акурат той, якая дазволіла калісьці будаваць з іх караблі для Брытанскага карабельнага флоту.

Незвычайнасць лістоўнічнага лесу асабліва добра заўважаецца ў спелую восень: у кастрычніку ён з зялёнага пераўтворыцца ў жоўта-лімонны і на зіму цалкам скіне сваю ігліцу. З гэтым звязана адна байка з жыцця, якую любяць распавядаць тутэйшыя леснікі. Аднойчы да іх прыйшоў дзядок і пачаў ушчуваць, маўляў, што ж вы не пілуеце ссохлыя хвоі… А гэта проста лістоўніцы асыпаліся перад зімою.

У 2000-х гадах у некалькіх лясніцтвах Баранавіцкага раёна дзеля эксперыменту пасадзілі яшчэ каля 20 га лістоўніцы еўрапейскай. Але ў Моўчадскім лясніцтве маладыя дрэўцы прыжыліся найлепей. Адмыслоўцы кажуць, менавіта тут найлепшая глеба для гэтага экзота з Заходняй Еўропы. Дарэчы, у грыбны сезон вядро апенькаў пад лістоўніцамі збіраецца за паўгадзіны.

ЯК ЗНАЙСЦІ?

Знайсці лістоўніцы першы раз будзе няпроста. Па дарозе з в. Малая Сваротва трэба звярнуць направа ў лес, не даязджаючы 1 км да в. Андрэеўцы. Лясная дарога праз 150–200 м прывядзе на паляну з драўлянай альтанкай. Тут і пачынаецца дзялянка з экзатычным для Беларусі лесам.

 

Крыніца ў бары

Гараджанін Цімафей Сёмін і яго 4-гадовы сын Ціхан набіраюць на цэлы тыдзень ваду ў Тартакоўскай крыніцы: «П’ем толькі гэту ваду – і не хварэем!»

Гараджанін Цімафей Сёмін і яго 4-гадовы сын Ціхан набіраюць на цэлы тыдзень ваду ў Тартакоўскай крыніцы: «П’ем толькі гэту ваду – і не хварэем!»

 

У адрозненне ад плантацыі лістоўніц і «Лясной казкі», крыніца каля вёскі Тартакі для многіх гараджан ужо не таямніца. Насамрэч, Тартакоўская крыніца – гэта з дзясятак крынічных струмянёў, якія прабіваюцца з-пад зямлі ў маляўнічай лагчыне сярод бору. За парадкам і чысцінёй месца сочаць супрацоўнікі Бярозаўскага лясніцтва. Яны аздобілі крыніцу драўлянымі прыступкамі і дэкаратыўным мастком. Нягледзячы на немалую аддаленасць ад горада,  тут часта бывае шматлюдна, асабліва ў выхадныя дні. Людзі прыязджаюць сюды на пікнікі альбо проста набраць вады.

 

– Вада тут мяккая і салодкая, зусім не тое, што з-пад крана. Яе і п’ем, на ёй і ежу гатуем, – распавёў пра ваду з Тартакоўскай крыніцы гараджанін Цімафей Сёмін, які штотыдзень прыязджае сюды з сям’ёю па ваду.

ЯК ЗНАЙСЦІ?

З шашы на Слонім у вёсцы Тартакі трэба павярнуць налева, мінуць мост праз р. Дзеравянку і прыблізна праз кіламетр, на другім лясным павароце, збочыць ўправа па добра накатанай лясной дарозе. Праз 100–150 метраў яна прывядзе да крыніцы.  

 

Лясная казка

 

Ёсць у Ляснянскім лясніцтве куток лесу, які завецца Стублы. Навокал – сухі, здаровы бор, а тут – ніжэйшая мясціна. У ёй заўсёды затрымлівалася вада, добры лес не рос, толькі буяў хмызняк. Акурат гэтае месца гадоў 5–7 таму знайшоў і самастойна добраўпарадкаваў пенсіянер-альтруіст Андрэй Казека з Баранавіч.

Дзякуючы рукам народнага здольніка сярод дзікага лесу ўзнікла сажалка з драўляным мастком, з’явіліся лавы, паветка, студня з жураўлём, клумбы з кветкамі і скульптурамі і нават невялічкая хата, да якой вядзе брукаваная дарога. Сюды можна прывезці дзяцей альбо прыехаць на шашлыкі з сябрамі. Хатка ніколі не замыкаецца, таму выпадковы падарожнік можа лёгка прабавіць тут ноч, у  спакоі і з дахам над галавою.

Сёння гэта неафіцыйная зона адпачынку называецца «Лясная казка», якая дагэтуль добра вядомая толькі ў вузкіх колах аматараў прыроды.

ЯК ЗНАЙСЦІ?

Без правадніка адшукаць Стублы таксама будзе складана. Са старой шашы Баранавічы – Брэст, мінуўшы соты кіламетр, трэба павярнуць направа і ехаць уздоўж лініі электраперадачы крыху больш за 1 км. Тады трэба павярнуць налева ў лес. Праз 150–200 м лясная дарога, якая напрыканцы зменіцца добра ўтаптанай сцежкай, прывядзе да Лясной казкі.

Просмотров: 569


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×