Правила пользования
Курс ЦБ на 19.04 USD 447.4 up -1.49
EUR 477.55 up -0.38
RUB 4.76 up 0
19 апреля Пятница, 14:01
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«75 год таму ў Баранавічы прыйшла Савецкая ўлада»

Дата: 17.09.14 в 18:13
Мобильная версия Шрифт

17 верасня 1939 года рэгулярныя часці Чырвонай Арміі ўступілі на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая да гэтага ўваходзіла ў склад Польскай дзяржавы.

Пэўны час (з 1921 па 1939 год), згодна з мірным дагаворам, падпісанам 18.03.1921 г. у Рызе, Заходняя Беларусь не з’яўлялася адміністрацыйнай ці нават геаграфічнай адзінкай. Гэта былі чатыры ваяводствы – Віленскае, Навагрудскае, Беластоцкае і Палескае ў складзе Польшчы. Калі ж 1 верасня нямецкія войскі перасеклі мяжу Польшчы і пачалася Другая сусветная вайна, кіраўніцтва Савецкага Саюза прыняло рашэнне пачаць паход на Захад Беларусі. Ужо 11 верасня, па гістарычных звестках, быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, у склад якіх увайшлі 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій, 18 танкавых брыгад (пяць з паловай тысяч цяжкіх гармат, 4000 танкаў, 2000 самалетаў).

Вітальная брама савецкіх і фашысцкіх салдат у Брэсце, верасень 1939

Вітальная брама савецкіх і фашысцкіх салдат у Брэсце, верасень 1939

 

Польскай арміі было цяжка змагацца на два фронты, і, уступіўшы 17 верасня на тэрыторыю Заходняй Беларусі, Чырвоная Армія літаральна за некалькі дзён прайшла яе ўсю, і 22 верасня разам з саюзнікамі – фашысцкай Германіяй – савецкія войскі правялі ў “вызваленым”Брэсце сумесны парад. Каля адзінаццаці тысяч палонных вайскоўцаў немцы перадалі Чырвонай Арміі ў дзень параду ў Брэсце. Трагічным стаў лёс дваццаці тысяч польскіх афіцэраў, сярод якіх было шмат беларусаў, якіх вывезлі ў Катынь, што пад Смаленскам, і па рашэнні Палітбюро ЦК УКП (б) ад 5 сакавіка 1940 года расстралялі “без прад’яўлення абвінавачванняў”.

 

 

А тады, восенню 1939 года, у Заходняй Беларусі пачалося новае жыццё. Праводзіліся шматлікія сходы, абіралася новая ўлада, прымаліся дэкларацыі. Адзін з такіх дакументаў тычыўся канфіскацыі памешчыцкіх і манастырскіх земляў і земляў, якія належалі дзяржаўным службоўцаў. Зямля ўвогуле была абвешчана дзяржаўнай уласнасцю. Для гэтага рэгіёна Беларусі, дзе, па інфармацыі, пададзенай прафесарам Таісіяй Доўнар у артыкуле “Уз’яднанне Заходняй Беларусі і Беларускай ССР”, у канцы трыццатых гадоў 85 адсоткаў насельніцтва жыло ў сельскай мясцовасці і 79 адсоткаў з іх займалася сельскай гаспадаркай, пазбаўленне людзей права ўласнасці на зямлю было вялікім ударам.

 

Вядома, была прынятая і дэкларацыя аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанні яе з Беларускай ССР. З усходніх беларускіх рэгіёнаў, па дадзеных, прыведзеных Т. Доўнар, у Заходнюю Беларусь на кіруючыя пасады было накіравана больш за 14 тысяч партыйных функцыянераў.

 

Калі вярнуцца да гісторыі, то тыя, хто “за Польшчай” меў дастаткова зямлі, жылі заможна. У гаспадарках было па 7–10 кароў, столькі ж коней, іншая жывёла. Людзі хадзілі ў добрай суконнай вопратцы, узімку – у кажухах, многія мелі і нятанны абутак. Тым не менш і за палякамі беларусам жылося не заўсёды салодка. Бацька расказваў, як вучылі ў польскай школе, як за тое, што не вывучыў урокі, настаўнік “даваў лапу” – лупіў па выцягнутай далоні вучня драўлянай метровай лінейкай. А як было вучыцца, калі трэба было ўставаць у чатыры гадзіны раніцы і ўвесь дзень пасвіць каровы. Тым не менш, па ўспамінах відавочцаў (некаторыя жывыя і цяпер), для сялян было здзіўленнем, калі вызваліцелі ў 1939 годзе праходзілі праз беларускія вёскі у абмотках, а аброць на многіх іх конях была з вяровак.

 

 

Вайскоўцы спрабавалі пераканаць мясцовы люд, што гэта часовыя цяжкасці, што “в стране Советов” жывуць заможна і шчасліва. Шкада, што гэтыя “часовыя цяжкасці” ўлады, якая прыйшла на месца польскай, сталі потым на доўгія гады цяжкасцямі беларусаў. Таму што наперадзе былі яшчэ калектывізацыя, рэпрэсіі, знішчэнне беларускай інтэлігенцыі, вываз лепшых сыноў краіны далёка на Поўнач. А пасля была крывавая вайна з ворагам, з якім разам ладзілі парад у Брэсце ў 1939 годзе, дзе гучалі спачатку нямецкі, а пасля савецкі гімны.

 

Сумесны савецка-фашысцкі парад у Брэсце, верасень 1939

Сумесны савецка-фашысцкі парад у Брэсце, верасень 1939

Просмотров: 624


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×