Правила пользования
Курс ЦБ на 25.04 USD 443.85 up -0.47
EUR 474.3 up 0.97
RUB 4.8 up 0.04
25 апреля Четверг, 16:33
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Хто дапаможа патрапіўшым у бяду дзікім жывёлам і птушкам?»

Дата: 22.08.14 в 00:32
Мобильная версия Шрифт

Ветэрынарнай «хуткай дапамогі» ў Беларусі не існуе, а браць істот дахаты з нядаўніх часоў заканадаўча забаронена.

У мінулую нядзелю ў ваколіцах Баранавіч кіроўца Андрэй Ярашук сустрэў траўмаванага бусла, які цягам некалькіх гадзін хадзіў уздоўж шашы і не мог узляцець.

– Я ехаў па сваіх справах, бусел стаяў каля дарогі, – узгадвае Андрэй, – ехаў назад – ён на тым жа месцы. Стала зразумела, што з птушкаю штосьці не так.

Хлопец спрабаваў датэлефанавацца да якой-небудзь прыродаахоўнай установы, але ў нядзельны вечар – гэта дарэмны занятак.

У выніку вырашыў па завядзёнцы звярнуцца па «101». Супрацоўнікі МНС прыехалі праз 30 хвілін, – кажа Андрэй.

«Мы не служба дастаўкі»

 

Буслу ў той вечар пашанцавала: дзяжурны доктар выратавальнікаў(!) агледзеў яго і перабінтаваў крыло, а пасля ночы знаходжання ў кампаніі пажарнікаў птушка ўрэшце патрапіла на «прыём» да ветэрынара. Аднак сваю ролю ў выратаванні жывёлаў пажарнікі лічаць перабольшанай.

 

– Выратаваннем жывёлаў мы займацца не павінны, – патлумачыў «ІР» прэс-афіцэр МНС Віталь Навіцкі, – гэта быў акт добрай волі. Вы ўявіце, што гарыць некалькі дамоў, а мы паехалі выратоўваць вавёрачку, напрыклад. Канечне, такога ніколі не будзе! У дадатак гэта і лішнія выдаткі: спецсродкі для часовага ўсыплення, клеткі, ператрымка. Калі час і магчымасць у выратавальнікаў ёсць – выязджаем, а не – прабачце. Безумоўна, ёсць выпадкі, дзе без нас не абысціся, калі, напрыклад, вялікая жывёла кудысьці правальваецца ці выпраўляецца ў «падарожжа» на крызе. Аднак каб развозіць буслоў па ветэрынарах... Мы не служба дастаўкі.

 

Пажарнік бачыць праблему ў тым, што людзям проста няма больш куды тэлефанаваць: спецыяльнай службы дапамогі жывёлам у краіне няма, у адрозненне ад той жа Еўропы, дзе гэтым займаюцца валанцёры пры фінанасавай падтрымцы дзяржавы.

«Гэта не ў нашай кампетэнцыі»

 Ад абавязкаў па выратаванні дзікіх жывёлаў адхрышчваюцца таксама і ветэрынары. 

– Так, мы дапамагаем дзікім жывёлам, – расказала «ІР» доктар-ветэрынар Баранавіцкага ветэрынарнага пункта Ала Кавалёва, – але мы па сутнасці не павінны гэтага рабіць – у нас камерцыйны профіль і паслугі нашыя платныя.

Іншымі словамі, калі вы падбераце збітага машынай сабаку і прывезяце ў ветэрынарны пункт, вас папросяць аплаціць дапамогу зверу. Аднак у шэрагу выпадкаў дактары могуць зрабіць гэта бясплатна, са спачування – калі ім прывезлі дзікую жывёлу і ў чалавека няма грошай разлічыцца. І тут паўстае новая праблема – што рабіць з істотаю, калі яе вылекавалі? Воля ў большасці выпадкаў азначае смяротны прысуд.

 

– Калі адпусціць адразу пасля аказання дапамогі лісу, бусла ці яшчэ каго, ім канец, – працягвае Ала Кавалёва, – драпежнікі не адшукаюць сабе харчавання, а птушка не ўцячэ ад ахвочых пажывіцца. У нас няма магчымасці браць жывёлаў на ўтрыманне, мы толькі раім людзям, якія іх прывезлі, куды можна «здаць» жывёлаў. А далей ужо – як бакі дамовяцца. Калі ў нейкім гадавальніку ёсць магчымасць узяць яшчэ адну жывёлу, то яму пашчасціла. Калі не, то не...

Што рабіць, калі вы спаткалі параненую жывёлу?

 

Самастойна чалавек цяпер не можа дапамагаць жывёлам: дзяржава з нядаўніх часоў забараніла грамадзянам пад пагрозаю штрафа забіраць іх дадому.

Таму, калі вы ўбачыце падбітую птушку ці лісу, то перш-наперш вы павінны паведаміць аб гэтым у міліцыю(!) ці МНС. І толькі пасля сігнал перадаецца ў тэрытарыяльны орган Міністэрства прыродных рэсурсаў, якія павінны выехаць на месца і вырашыць, што рабіць з жывёлаю. Верагодна, што гэтая схема працуе, аднак, як паказала практыка, толькі не па выходных днях.

Просмотров: 584


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×