Правила пользования
Курс ЦБ на 24.04 USD 444.32 up -1.34
EUR 473.33 up -1.25
RUB 4.76 up -0.02
24 апреля Среда, 15:36
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Ў абласной бібліятэцы адбылася сустрэча Сумара з чытачамі»

Дата: Wed, 07 May 2014 17:15:24
Мобильная версия Шрифт
Ў абласной бібліятэцы адбылася сустрэча Сумара з чытачамі

5 мая ў абласной бібліятэцы імя Горкага адбылася сустрэча са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Канстанцінам Сумарам. Кіраўнік вобласці пагутарыў з чытачамі - навучэнцамі абласнога ліцэя імя П.М. Машэрава, адказаў на шматлікія пытанні.

Такім чынам распачалася акцыя «Чытаем верш па-беларуску», прымеркаваная да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу месяца суразмоўцамі чытачоў будуць вядомыя людзі Брэстчыны. Кожны з гасцей прачытае абраны ім верш на беларускай мове, прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны. Канстанцін Сумар прапанаваў увазе слухачоў верш Петруся Броўкі «Крэпасць над Бугам», напісаны ў 1964 годзе. Працягваючы закранутую тэму Брэсцкай крэпасці, губернатар праінфармаваў маладых людзей, як улада мяркуе даць ёй новае жыццё. «Наша канцэпцыя, - сказаў ён, - заключаецца ў тым, каб захаваць для нашчадкаў у некранутым выглядзе мемарыяльны комплекс. Астатняя тэрыторыя крэпасці будзе насычана сучаснымі аб´ектамі культуры і турыстычнай інфраструктурай». Ліцэісты, у сваю чаргу, дэкламавалі вершы Пімена Панчанкі і Аркадзя Куляшова, многім знаёмыя яшчэ са школьных часоў.

Дырэктар установы Тамара Данілюк засяродзіла увагу губернатара на неабходнасці капітальнага рамонту найбуйнейшай бібліятэкі вобласці, кніжны фонд якой з цяжкасцю месціцца ў старым будынку. Супрацоўнікі мараць таксама аб стварэнні аддзела рэдкай кнігі, для якога ўжо сёе-тое сабрана. Канстанцін Сумар пагадзіўся, што да гэтага пытання трэба падступацца, і нават ацаніў прыблізны кошт рэканструкцыі храма кнігі (а ён даволі ўнушальны).

Цікавая гутарка чакае чытачоў бібліятэкі і з тымі гасцямі, якія сюды наведаюцца ў бліжэйшыя дні. У іх ліку пракурор вобласці Іван Наскевіч, старшы інспектар мытнага паста «Брэст-Цэнтральны» Анатоль Брытун, пісьменнік Алесь Каско, прафесар Мечыслаў Часноўскі.










Просмотров: 215


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×