Правила пользования
Курс ЦБ на 29.03 USD 448.15 up -1.43
EUR 483.46 up -3.48
RUB 4.86 up 0
29 марта Пятница, 18:25
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Здабытак усяго чалавецтва. У Берасці загучаць Кракаўскія калядныя батлейкі»

Дата: 10.12.18 в 12:46
Мобильная версия Шрифт

Усё бліжэй калядныя і навагоднія святы. І калі вам здаецца, што нічога новага да іх прыдумаць нельга, то гэта не так. Выстава ў музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» пацвярджае такую думку.

Гістарычны музей Кракава, Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Польскі Інстытут у Мінску падрыхтавалі выставу «Кракаўскія калядныя батлейкі». Экспазіцыя адкрыецца ў названым музеі 13 снежня а 16-й гадзіне і будзе доўжыцца месяц.

Батлейка - гэта народны тэатр лялек на рэлігійную і бытавую тэму, адзін са старадаўніх відаў мастацтва. На дадзенай выставе будуць прадстаўлены батлейкі з фондаў гістарычнага музея Кракава. Яны адзначаны найвышэйшымі ўзнагародамі, адзначаюць арганізатары. Асаблівасцю кракаўскіх батлеек з'яўляюцца сцэны з каралямі і нацыянальнымі героямі, заслужанымі дзеячамі. Цікавасці выставе дадаюць складаныя механізмы і музычныя прыстасаванні. Таксама нельга не захапіцца аздобленымі сцэнамі Божага Нараджэння з паказам архітэктурных адметнасцей славутага польскага горада.

Супрацоўнікі музея ўпэўнены, што наведвальнікаў - дарослых і дзяцей - чакае непаўторная атмасфера цеплыні і радасці. Дарэчы, месяц таму Кракаўскія батлейкі былі ўнесены ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Просмотров: 178


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×