Правила пользования
Курс ЦБ на 28.03 USD 449.58 up -0.49
EUR 486.94 up -1.57
RUB 4.86 up 0
28 марта Четверг, 16:33
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

««Тэорыі літаратуры XX стагоддзя» – «кніга, якая задае 17 оптык»»

Дата: 18.05.18 в 20:49
Мобильная версия Шрифт

На базе культурна-адукацыйнай установы «Брэсцкі форум польскіх лакальных ініцыятыў» на вул. Савецкай адбылася прэзентацыя кнігі «Тэорыі літаратуры XX стагоддзя». У адным томе на 600 старонках умясціліся найважнейшыя літаратурныя плыні мінулага веку ад бясспрэчных аўтарытэтаў польскага літаратуразнаўства Анны Бужыньскай і Паўла Маркоўскага. Багацце зместу і кампетэнтны аналіз у ёй спалучаюцца з яснасцю і празрыстасцю аповеду. Прэзентавалі кнігу старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нятбаева (яна рэдагавала кнігу разам з вядомым мовазнаўцам Лявонам Баршчэўскім) і культуролаг, глыбокі знаўца сучаснай беларускай культуры Максім Жбанкоў.

У мерапрыемстве бралі ўдзел выкладчыкі і студэнты БрДУ імя Пушкіна, гаспадары пляцоўкі - «Брэсцкi форум польскіх лакальных ініцыятыў». Вопытам рэалізацыі культурных ініцыятыў падзялілася Аліна Дзеравянка - культуролаг, намеснiк дырэктара Фонда развіцця Брэсцкай крэпасці.

Як паведамілі арганізатары, прэзентацыя кнігі «Тэорыі літаратуры XX стагоддзя» прайшла ў Гомелі, Магілёве, Полацку і іншых гарадах. Некалькі экзэмпляраў яе патрапілі ўжо ў БрДУ імя Пушкіна. Прафесар, доктар філалагічных навук Зоя Мельнікава пашкадавала толькі, што знаёмства з кнігай у Брэсце адбылося ў даволі вузкім коле спецыялістаў.

У чым своеасаблівасць грунтоўнай працы польскіх літаратуразнаўцаў і каму яна можа быць найперш цікавая?

Максім ЖБАНКОЎ:

«У сучасным свеце ні ў кога больш няма манаполіі на веды: у якім накірунку рухацца -адказнасць за гэта кладзецца асабіста на кожнага чалавека. І праца «Тэорыі літаратуры XX стагоддзя» пашырае гарызонты: што такое літаратура? як яна функцыянуе? як мы спасцігаем літаратурны твор? Гэта, можна сказаць, не толькі падручнік, але і невялічкі ўніверсітэт. 17 важнейшых літаратурных плыняў - гэта 17 оптык. Гэта запрашэнне да адукацыі, якая не мае канца».

Зоя МЕЛЬНІКАВА:

- З гэтай кнігай я пазнаёмілася даўно, калі давялося працаваць ва ўніверсітэце ў Любліне. І ўвесь час шкадавала, што няма перакладу на беларускую мову і студэнты не могуць шырока далучыцца да першакрыніцы. Цяпер такая магчымасць з'явілася».

На думку ўдзельнікаў імпрэзы, кніга «Тэорыі літаратуры XX стагоддзя» можа быць цікавая не толькі філолагам, але і філосафам, культуролагам, журналістам - усім, хто цікавіцца эвалюцыяй інтэлектуальнага мыслення. «Я сам не ведаў, што структуралізм можа быць такім цікавым», - адзначыў Максім Жбанкоў.

 /  Николая Чеберкуса
Просмотров: 219


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×