Правила пользования
Курс ЦБ на 25.04 USD 443.85 up -0.47
EUR 474.3 up 0.97
RUB 4.8 up 0.04
25 апреля Четверг, 05:56
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«AD.NAK!: яшчэ можна паспець!»

Дата: 12.06.12 в 22:22
Мобильная версия Шрифт
Последние новости

Прыём работ для ўдзелу ў Трэцім фестывалі беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! працягнуты да 17 чэрвеня.

Послать комментарий (0)Отправить ссылку другу Напечатать изменить шрифт:A+|A-

Аргкамітэт фестывалю вырашыў даць шанец тым, хто проста фізічна не паспеў даслаць свае творы ў раней пазначаны тэрмін, 11 чэрвеня.

 

Такім чынам, ва ўдзельнікаў, якія думалі, што не паспелі з падачай работаў, з'явіўся шанец уступіць у спаборніцтва за прызы. Апошні тыдзень стаў вельмі гарачым для аргкамітэта фестывалю. Удзельнікі актывізаваліся.

 

Па стане на раніцу 11 чэрвеня да ўдзелу ў фестывалі было пададзена каля 220 работаў. Найбольшая колькасць работаў (аж 144!) паступіла ад ўдзельнікаў з Мінска. Прадстаўнікі Мінскай вобласці падалі 12 работаў, Віцебскай – 11, Гомельскай – 4, Гродзенскай – 3, Брэсцкай – 1. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці дагэтуль былі найменш актыўнымі.

 

Сёлета ў фестывалі ўдзельнічаюць крэатары з Літвы і Украіны. Гэта сведчыць пра тое, што Фестываль AD.NAK! набывае сапраўды міжнародны характар. Як і летась, найбольшай папулярнасцю сярод намінацыяў сёлета карыстаецца катэгорыя "Дызайн & Art Direction". Акрамя таго, даволі актыўна падаюцца работы ў Антыпрэмію «Каша сувораўская», намінацыі “Сацыяльная рэклама”, “Тэлевізійная і кінарэклама”. Пакуль не актыўнічаюць удзельнікі намінацый “Рэкламныя, PR-кампаніі”, “Радыё- ці аўдыёрэклама”, а таксама “СМІ альбо медыяпраекты”. Самым прывабным для ўдзельнікаў стаў “Рэкламны фотаздымак”.

 

Конкурс “Еўропа ўнутры Беларусі” таксама карыстаецца папулярнасцю. А вось на конкурсы “Alma Матуля”, на найлепшае пераагучванне рэкламнага роліка, рэкламнага постара і назвы і запакоўкі “У мыле сэнс” пакуль пададзена не вельмі шмат заявак. Сябры аргкамітэта фестывалю заклікаюць удзельнікаў актыўна падаваць свае работы.

 

У Еўропе фестывалі рэкламы – гэта найбольш перспектыўны камунікацыйны канал прасоўвання брэндаў і гандлёвых марак. Менавіта таму яны збіраюць вялікую колькасць працаў. Беларусь штогод даказвае, што яна не горшая за іншыя еўрапейскія краіны. Сёлетні фестываль AD.NAK! мае стаць істотнай з’явай не толькі ў беларускім, але і ў агульнаеўрапейскім рэкламным асяроддзі. А работы, пададзеныя на фестываль, убачаць сотні і тысячы прафесіяналаў па ўсім свеце. Усе дасланыя на фестываль работы будуць ацэненыя кампетэнтным журы, склад якога ўжо абвешчаны. Яно вылучыць найлепшыя творы ў кожнай намінацыі.

 

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга фестывалю адбудзецца 5 ліпеня. Цягам Вялікага фестывальнага дня будзе праходзіць адукацыйная праграма, якая будзе складацца з майстар-класаў найбуйнейшых беларускіх і замежных рэкламістаў, круглых сталоў і сустрэчаў з удзелам прафесійных гульцоў рэкламнага і камунікацыйнага рынкаў Беларусі. Дакладная праграма Вялікага фестывальнага дня будзе абвешчаная найбліжэйшым часам.

 

Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць на сайце ADNAK.BY, па тэлефонах: +375 29 755-14-34, +375 29 177-01-21, +375 25 978-97-87 альбо праз e-mail adnak@budzma.org.

Просмотров: 514


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×