Правила пользования
Курс ЦБ на 29.03 USD 448.15 up -1.43
EUR 483.46 up -3.48
RUB 4.86 up 0
29 марта Пятница, 01:18
восход заход
05:04 21:50 01:58 12:30

«Радзіны на… баране»

Дата: 29.11.16 в 18:56
Мобильная версия Шрифт

Раздавалі кашу, каталіся на баране, спявалі і танцавалі ў мінулую пятніцу ў абласным грамадска-культурным цэнтры Брэста. А адной з удзельніц стала на імгненне дрэнна, вызвалі хуткую дапамогу… Пасля жартавалі: здарылася так, таму што «бабулі» трапіўся вельмі малады… кум. Але ўсё абышлося.

Увогуле, канцэрт прайшоў з размахам. Самадзейныя артысты прыбылі з Пружаншчыны і Міншчыны: народны фальклорны калектыў «Бабіна лета» Аранчыцкага Дома фальклору Пружанскага раёна, народны сямейны гульнёва-абрадавы гурт «Радзіна» і ўзорны фальклорны гурт «Валошкі» з вёскі Новіны Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці.

Цыкл «Рух зямлі» адлюстроўвае ўвесь сялянскі гадавы каляндар, яго звычаі і абрады. На гэты раз дзейства было прысвечана радзінам. Нараджэнне дзіцяці, адведкі, кумы, хрэсьбіны, - кожная сям’я сутыкаецца з гэтым. Цяпер — па-сучаснаму, а даўней — з захаваннем традыцый, якім, магчыма, сотні  гадоў. 

Пра тонкасці прадстаўленага абрада хрэсьбін вёскі Аранчыцы Пружанскага раёна расказала кіраўнік гурта «Бабіна лета» Таццяна Піліпаўна Пушко. Ёй 81 год, раней працавала настаўніцай.

— Нават цяжка сказаць, што галоўнае ў абрадзе хрэсьбінаў нашай мясцовасці, - разважае жанчына. – Мая бабуля была, як кажуць на сяле, бабкай-павітухай. Шмат расказвала. А менавіта: пра тое, што яе вазілі на баране (сельскагаспадарчая прылада для апрацоўкі глебы – Аўт.), рабілі на галаве… гняздо. Дзяцей у сем’ях тады было шмат, пасля нараджэння іх адразу хрысцілі… Барана са шматлікімі зубчыкамі сімвалізуе вялікую колькасць дзяцей. Нават прымаўка такая ў нас ёсць: сям’я як барана! У многіх было па дзесяць дзяцей. Ну і бабка расказвала, што ёй гняздо на галаве рабілі. У нас жа ўсё кажуць, што буслы прыносяць дзяцей. А каб іх прывабіць, на страху хаты клалі кола, а на галаве бабкі-павітухі вялі вянок з пер’яў у выглядзе гнязда. Зноў жа каб прывабліваць і буслоў, і дзяцей. Бабка варыла і кашу. Лічылася, што гэта каша дзіцяці, на яго дабрабыт. І ўсе прысутныя на хрэсьбінах «дарылі на кашу» падарункі, быццам з гэтага пачынаецца багацце малога. Яго шчасце і доля. 

…Ну і бабулі прыгадалі мінулае, «успамянулі маладосць». Танцавалі, як належыць, на табурэтцы, а пасля каталіся на той самай баране. Так што нараджальнасць ў Аранчыцах і Брэсце павінна падскочыць. Паводле слоў субяседніцы, зараз моладзь мала цікавіцца фальклорам, пазнавата спахапіліся захоўваць абрады. Шмат што было забыта, і толькі па крупінках успамінаецца нешта з маленства. Але надзея ёсць.

Мінчане прывезлі шмат моладзі і дзяцей. Іх абрад радзін вельмі падобны да нашага, але мае і свае адметнасці. Цудоўная ідэя «Руху зямлі» абласнога грамадска-культурнага цэнтра мае працяг.

 

 /  Сяргея МОШЧЫКА
Просмотров: 415


Комментариев: 0
О компании О проекте Источники новостей Предложить ленту Реклама на сайте Реклама в газете Контакты Наши партнеры
Портал ivest.kz - база частных объявлений газеты «Информ Вест», справочник предприятий городов Казахстана и России, новости, недвижимость, электронные версии ряда изданий, сборник кулинарных рецептов. Все замечания и предложения принимаются на info@ivest.kz.
Использование данного веб-портала подразумевает ваше согласие с Правилами пользования.
© 2000-2024 «Информ Вест»
Top.Mail.Ru
×